BE RU EN

«Газпрам» павялічыў транзіт газу ў ЕЗ праз Украіну амаль на 20%

  • 6.07.2015, 12:12

Расейскі энэргетычны гігант працягвае павялічваць аб'ёмы транспарціроўкі прыроднага газу для сваіх еўрапейскіх спажыўцоў праз тэрыторыю Украіны.

На 6 ліпеня «Газпрам» падаў заяўку на 229 млн куб. м, што на 19% больш, чым на аналагічную дату 2014 года, паведамляе УНИАН са спасылкай на дзяржкампанію «Укртрансгаз».

«У параўнанні з аналагічнай датай мінулага года на 19% павялічыўся аб'ём транспартавання блакітнага паліва ў Еўропу, на сённяшнюю раніцу дзённы рэжым транспартавання - 229 млн куб. м. Для параўнання: на аналагічную дату мінулага года транзіт складаў 185 млн куб. м», - паведаміў прэс-сакратар «Укртрансгаза» Максім Бяляўскі.

З ягоных слоў, з 1 да 4 ліпеня праз украінскую ГТС у Еўропу паступіла 904 млн куб. м.

Нагадаем, «Газпрам» 3 ліпеня падаў заяўку аператару газатранспартнай сістэмы Украіны дзяржкампаніі «Укртрансгаз» на транспартаванне па тэрыторыі Украіны для еўрапейскіх спажыўцоў 231 млн куб. м газу, што на 4% перавышае замоўлены аб'ём на 2 ліпеня.

«Нафтагаз Украіны» з 1 ліпеня спыніў закупку газу ў расейскай кампаніі «Газпрам».

Апошнія навіны