BE RU EN

Еўра ўпаў пасля рэферэндуму ў Грэцыі

  • 6.07.2015, 10:15

Курс еўра адносна ены і даляра на сусветных фондавых біржах упаў пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў рэферэндуму ў Грэцыі.

Са слоў фінансістаў, грэцкія банкі знаходзяцца ў небяспечнай блізкасці ад калапсу.

Калі гэта адбудзецца, мільёны грэкаў страцяць укладанні, кампаніі збанкрутуюцца, у краіне могуць катастрафічна скараціцца запасы харчавання і медыкаментаў, паведамляе BBC.

Як адзначаюць аналітыкі, банкам у Грэцыі патрэбны надзейны крэдытор, аднак Еўрапейскі Цэнтральны банк можа не ўзяць на сябе гэтую функцыю зноў.

Еўрапейская камісія, якая разам з МВФ і ЕЦБ уваходзіць у тройку галоўных міжнародных крэдытораў Грэцыі, патрабавала ад Афін павелічэння падаткаў і скарачэння сацыяльных дапамог з тым, каб яны змаглі выканаць свае пазыковыя абавязанні.

У нядзелю грэкі большасцю галасоў адхілілі прапановы міжнародных крэдытораў аб выдаванні экстранай пазыкі.

Тым не менш, многія еўрапейскія палітыкі ўважаюць, што дзверы для перамоваў з Афінамі па-ранейшаму адкрытыя.

Апошнія навіны