BE RU EN

Гамяльчук спрабаваў з чужым пашпартам узяць некалькі крэдытаў

  • 6.07.2015, 9:49

Перашкодаю для няўдалага крэдытаатрымальніка стала адсутнасць неабходнай сумы для першага ўнёску.

Беспрацоўны мужчына запрасіў да сябе на кватэру прыяцеля. Добра «пагулялі». Калі сябар страціў успрыманне рэчаіснасці, гаспадар кватэры выцягнуў у яго пашпарт. Карыстаючыся тым, што мае з ім знешняе падабенства, пайшоў з чужым дакументам у краму, каб зрабіць вялікія пакупкі, між іншым, мабільны і ноўтбук, піша «Савецкая Беларусь».

Набыць іх меў намер з дапамогай банкаўскіх крэдытаў, якія без праблем можна аформіць сёння ў крамах. Аднак перашкодай для няўдалага крэдытаатрымальніка стала адсутнасць патрэбнай сумы для першага ўнёску. Падчас пошукаў крам мужчына звярнуў на сябе ўвагу і трапіў у поле зроку праваахоўных органаў. Як затым ён прызнаецца следчым, канчатковай мэтай было атрыманне грошай, якія меў намер выручыць пасля рэалізацыі ліквідных пакупак.

- Распачатая крымінальная справа за выкарыстанне заведама фальшывага дакумента, - распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, - Яе санкцыямі прадугледжана пакаранне ад грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ да абмежавання волі тэрмінам да двух гадоў.

Якое пакаранне будзе ўжытае ў гэтым выпадку, пастановіць суд.

Апошнія навіны