BE RU EN

Для аэравакзала пад Горадняй не змаглі знайсці пакупнікоў

  • 6.07.2015, 9:27

Другі запар аўкцыён сёлета, на гэты раз прызначаны на 2 ліпеня, сарваўся праз адсутнасць пакупнікоў.

У 2013-2014 гг. аэравакзал разам з зямлёй, на якой ён стаіць, спрабавалі прадаць пяць разоў. Шостая правальная спроба была ў сакавіку сёлета, калі пачатковы кошт аб'екта з правам арэнды зямлі значна вырас. У 2013 годзе за аэравакзал прасілі 2,7 млрд рублёў, а ў 2015 - 11,6 млрд рублёў, піша «Вечерний Гродно».

Як тлумачылі ў «Горадняаблмаёмасці», поўны кошт аэравакзала ў сакавіку 2015 года складаў блізу 23,3 млрд рублёў. Аднак Гарадзенскі аблвыканкам, уласнік аб'екта, мог як знізіць кошт, так і прадаць яго поўным коштам.

Падаць заяўку на ўдзел у таргах 2 ліпеня маглі і беларусы, і замежнікі. Сума задатку блізу 10% - 1,17 млрд рулёў. Суіскальнікам прапаноўвалася падпісаць дамову арэнды зямельнага ўчастка плошчай 1,14 га пад забудову на 51 год. Таксама трэба было выканаць некалькі ўмоў. Напрыклад, завяршыць падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыі за два гады і ўвесці аб'ект у эксплуатацыю за час, пазначаны у праекце.

Апошнія навіны