BE RU EN

Чыгуначны вакзал Магілёва эвакуавалі праз пагрозы выбуху

  • 6.07.2015, 7:44

Работнікі і наведвальнікі былі эвакуаваны з будынка чыгуначнага вакзала ў Магілёве ўвечары 5 ліпеня праз пагрозы выбуху.

А 17:49 жаночы голас праз тэлефон паведаміў аб замінаванні чыгуначнага вакзалу ў абласным цэнтры. Органамі ўнутраных спраў было эвакуавана 300 грамадзян і 40 работнікаў. Тэрыторыю ачапілі супрацоўнікі Магілёўскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, паведамляе БелаПАН.

Спецслужбы і сапёры абследавалі тэрыторыю вакзала, нічога небяспечнага і падазронага не выяўлена. Парушэнняў у руху цягнікоў не было.

Следча-аператыўная група ўстанаўлівае асобу жанчыны, што тэлефанавала, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Апошнія навіны