BE RU EN

Мэсі адмовіўся ад Кубка Амэрыкі-2015

  • 5.07.2015, 21:54

Форвард «Барсэлоны» і нацыянальнай каманды Аргентыны Ліянэль Мэсі адмовіўся ад узнагароды найлепшаму футбалісту Кубка Амэрыкі-2015.

Футбаліст, засмучаны паразай сваёй каманды на кубку, адмовіўся атрымліваць узнагароду. Арганізатары цягам дзесяці хвілін спрабавалі ўмалёгаць Мэсі прыняць кубак, аднак іхнія намаганні не скончыліся поспехам, перадае BBC.

Каманда Аргентыны саступіла ў фінальны матчы камандзе Чылі (0: 0, пенальці - 1:4). Чылійская каманда здабыла гэты трафей упершыню ў гісторыі.

Апошнія навіны