BE RU EN

Беларусы Падляшша адсвяткавалі Купалле

  • 5.07.2015, 17:10

Беларуская музыка і купальскі абрад сабралі ў польскай Белавежы сотні людзей.

Традыцыйна мерапрыемства пачалося купальскім карагодам калектываў з вянкамі і песняй «Купалінка». Пасля канцэртнай часткі прайшоў купальскі абрад. Вянкі на ваду пускалі і ўдзельнікі менскага ансамбля «Свята», паведамляе «Радыё Рацыя».

- Мы вельмі рады, што мы прыехалі з Беларусі, з Менску на гэта цудоўнае святкаванне, - распавялі яны

Сёлета «Купалле» ў Белавежы, арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам, прайшло ў 31 раз.

Апошнія навіны