BE RU EN

Зборная Фіджы атрымала найбуйнейшую перамогу ў гісторыі футбола

  • 5.07.2015, 15:07

У матчы групавога турніру Ціхаакіянскіх гульняў, якія з'яўляюцца кваліфікацыяй на АГ-2016 у Рыа-дэ-Жанейра, фіджыйцы разграмілі каманду Мікранэзіі з лікам 38:0.

У першым матчы на турніры зборная Мікранэзіі з лікам 0:30 саступіла камандзе Таіці, піша «Прессбол».

На жаль для фіджыйцаў, рэкорд не будзе афіцыйна ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса, так як Мікранэзія на гэты момант не ўваходзіць у FIFА. Такім чынам, афіцыйным рэкордам па-ранейшаму будзе ўважацца перамога Аўстраліі над Амерыканскім Самоа з лікам 31:0 у адборачным турніры ЧС-2002.

Апошнія навіны