BE RU EN

Пад Дзяржынскам згарэлі сто тон сена

  • 5.07.2015, 14:23

У Дзяржынскім раёне ў выніку пажару знішчана 100 тон сена.

Пажар здарыўся рана раніцай 4 ліпеня ў вёсцы Курганы ў каркасным шыферным будынку сенасховішча, які належыць прадпрыемству «ММК-Агра», якое з'яўляецца філіялам Менскага мясакамбіната, піша БелаПАН.

У выніку пажару пашкоджаны дах і сцены пабудовы. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны