BE RU EN

Блатэр абвінаваціў Францыю і Нямеччыну ў ціску на FIFА

  • 5.07.2015, 13:11

Прэзідэнт FIFА абвінаваціў Францыю і Нямеччыну ў палітычным ціску і імкненні паўплываць на выбар краін, якія прымаюць чэмпіянаты свету ў футболе 2018 і 2022 гадоў.

У інтэрв'ю нямецкай газеце Welt am Sonntag Зэп Блатэр сцвярджаў, што былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і былы прэзідэнт Нямеччыны Крысціян Вульф спрабавалі паўплываць на прадстаўнікоў сваіх краін у ФІФА перад галасаваннем.

Згодна з пастановай Міжнароднай федэрацыі футбола, у 2018 годзе чэмпіянат свету павінен прайсці ў Расеі, у 2022 - у Катары, паведамляе расейская служба BBC.

Зэп Блатэр, у дачыненні да якога ФБР праводзіць расследаванне ў сувязі з абвінавачваннямі ў карупцыі, заявіў, што стаміўся апраўдвацца за тое, што было яму непадкантрольна.

Апошнія навіны