BE RU EN

Леанід Якубовіч наведаў вёску Якубавічы пад Шчучынам

  • 5.07.2015, 11:13

Вядоўца папулярнага расейскага шоу, наведаў вёску Якубавічы ў Шчучынскім раёне.

31 ліпеня Леаніду Якубовічу спаўняецца 70 гадоў. Здымачная група расейскага «Першага канала» робіць пра яго фільм, і адной са здымачных пляцовак рэжысёры выбралі вёску Якубавічы, падобную ў назве з прозвішчам юбіляра, паведамляе тэлеканал ОНТ.

«Каб Якубовіч не прыехаў у вёску Якубавічы - гэта недарэчна! Калі-небудзь я павінен быў тут быць. Я ад'язджаю, але я застаюся на тым надпісе. Гэта словамі перадаць нельга. Тое, што дзеля мяне сабралася столькі народу, проста ... Быў бы жанчынай, заплакаў бы. Дзякуй», сказаў ён.

Да расчаравання Леаніда Аркадзьевіча, у Якубавічах ягоных цёзак не знайшлося. Перад ад'ездам у Маскву, паводле ўжо даўняй традыцыі «Поля цудаў», жыхары вёскі ўручылі тэлевядучаму падарункі.

Апошнія навіны