BE RU EN

Фінал Лігі чэмпіёнаў 2018 можа адбыцца ў Кіеве

  • 5.07.2015, 10:56

Сталіца Украіны афіцыйна стала кандыдатам на правядзенне фіналу Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2017/2018.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Федэрацыі футбола Украіны Андрэй Павелка, піша "Чемпион".

"У межах візіту ў штаб-кватэру УЕФА я перадаў усе неабходныя дакументы з нагоды кандыдатуры Кіева ў якасці прэтэндэнта на правядзенне фіналу еўракубка", - сказаў кіраўнік ФФУ.

Пазней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" напісаў: "Еўра-2012 ва Украіне было. Ліга Чэмпіёнаў - будзе. Віншую ўкраінцаў: Кіеў афіцыйна стаў кандыдатам на правядзенне фіналу Лігі Чэмпіёнаў у 2018 годзе!"

Апошнія навіны