BE RU EN

На стаянцы ў Менску згарэў Ford Focus

  • 5.07.2015, 10:53

У Менску на аўтамабільнай стаянцы згарэў Ford Focus.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў гарадской управе МНС.

Паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля Ford Focus 2001 года выпуску на стаянцы па вул. Нікіфарава паступіла ў МНС вечарам 4 ліпеня. Агонь цалкам пашкодзіў аўтамабіль, таксама апынуліся нязначна пашкоджаныя машыны, што стаялі побач.

Як мяркуецца, прычына пажару - кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку.

Апошнія навіны