BE RU EN

Украінцы схавалі ў лесе пад Берасцем тры мяшкі сала

  • 5.07.2015, 10:20

Агульная маса кантрабанды склала 120 кілаграмаў.

Недалёка ад населенага пункта Отчына памежнікі знайшлі ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы схованку з салам. У таемным складзе аказаліся тры мяшкі ўкраінскіх «гасцінцаў» агульнай масай 120 кілаграмаў. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Прадукты перадалі ў санстанцыю, тых жа, хто незаконна прывёз украінскае сала ў Беларусь, шукаюць.

Апошнія навіны