BE RU EN

Дружба кацяняці і савы стала хітом сацсетак

  • 4.07.2015, 20:10

Кацянё і сава гадзінамі могуць перабіраць поўсць і пярынкі адно аднаго.

Верш «Кот і сава» вядомага ангельскага паэта Эвардра Ліра стаў рэальнасцю ў адной з кавярняў у Японіі, піша korrespondent.net.

Двухмесячнае кацяня Марыма і пяцігадовая сава Фукуа-чан сталі самымі блізкімі сябрамі, а фатаграфіі і відэа іх цёплых стасункаў апанавалі сацсетку і ўвесь інтэрнэт, стаўшы сенсацыяй, паведамляе The Telegraph.

Кавярня, у якой жыве гэтая незвычайная парачка, з'яўляецца адной з сова-тэматычнай кавярняй Японіі і раней там было шмат соваў, але ўладальнікі наважылі ўсіх прадаць, пакінуўшы толькі Фукуа-чан.

Яна доўга сумавала без кампаніі, пакуль гаспадары ўстановы не наважылі набыць ёй кампаньёна. Праўда, замест птушкі яны купілі кацяня.

Як распавядаюць ўладальнікі кавярні, часам кацянё па мянушцы Марыма паводзіць сябе з сяброўкай вельмі фамільярна: яно можа выпусціць кіпцюры і выгнаць саву з яе хаткі. Але, як запэўніваюць гаспадары, яно ніколі не нанясе Фукуа-Чан шкоды - у адказ сава можа балюча дзяўбнуць кацяня ў нос.

Агулам жа ў насельнікаў кавярні пануе ідылія, яны гадзінамі могуць перабіраць поўсць і пярынкі адно аднаго.

Апошнія навіны