BE RU EN

Вольга Гаварцова прабілася ў чацвёрты круг Уімблдона

  • 4.07.2015, 18:59

Для беларускай тэнісісткі чацвёрты круг - рэкорд на турнірах Вялікага шлема.

Вольга Гаварцова ў трэцім крузе Уімблдона падолела славацкую тэнісістку Магдалену Рыбарыкаву (7:6, 6:3) і выйшла ў наступны раўнд, паведамляе «Прессбол».

Адзначым, што Вольга чацвёртая беларуска, якая здолела дайсці да другога тыдня Уімблдона. Да яе гэтага дасягалі Наталля Зверава, Вольга Барабаншчыкава і Вікторыя Азаранка.

Апошнія навіны