BE RU EN

У Тунісе абвешчанае надзвычайнае становішча

  • 4.07.2015, 18:54

У рамках плана ўзмацнення бяспекі ўлады краіны размясцілі вайскоўцаў на пляжах і ў турыстычных зонах краіны.

Улады Туніса абвясцілі аб увядзенні надзвычайнага становішча на тэрыторыі краіны праз тыдзень пасля нападу ісламістаў на гатэль у курортным Сусе, ахвярамі якога сталі 38 чалавек, паведамляе BBC.

Прэзідэнт Туніса Бэджы Каід Эсэбсі пазней у суботу выступіць са зваротам да нацыі.

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за напад у мінулую пятніцу, ахвярамі якога сталі 30 брытанцаў, а таксама грамадзяне Нямеччыны, Бельгіі, Расеі і Туніса.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран заявіў, што джыхадзісты нясуць «экзістэнцыяльную пагрозу» Захаду.

Апошнія навіны