BE RU EN

Ракетны эсмінец ЗША заўтра ўвойдзе ў Чорнае мора

  • 4.07.2015, 16:44

Амэрыканскі ракетны эсмінец тыпу «Арлі Бэрк» USS Porter (DDG 78) 5 ліпеня ўвойдзе ў Чорнае мора.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на ВМС ЗША.

«Знаходжанне эсмінца ў Чорным моры будзе служыць пацвярджэннем адданасці і прыхільнасці ЗША ўмацаванню партнёрскіх сувязяў і супольных аперацыйных магчымасцяў паміж NATO і чарнаморскімі партнёрамі», - гаворыцца ў паведамленні.

Камандзір эсмінца Блэйр Гай падкрэсліў, што «знаходжанне вайсковых караблёў у Чорным моры не толькі ўмацоўвае стасункі з хаўруснікамі, але і спрыяе агульнай стабільнасці ў рэгіёне».

У канцы чэрвеня ў Чорным моры амэрыканскі эсмінец кіравання ракетнай зброяй (КРЗ) «Лабун» таго ж класа «Арлі Бэрк» узяў удзел у супольных вучэннях з карветам ВМС Румыніі «Эўстатыю Сэбасцьян», у рамках якіх экіпажы адпрацавалі ўменні супрацьпаветранай абароны.

Караблі правялі супольныя манеўры, а амэрыканскі эсмінец адбіў паветраную атаку ўмоўнага супраціўніка, у ролі якога выступіў гелікаптэр з румынскага карвета. Пасля заканчэння вучэнняў эсмінец ВМС ЗША ўвайшоў у грузінскі порт Батумі, дзе запланаванае правядзенне вучэнняў супольна са Службай берагавой аховы Грузіі.

Апошнія навіны