BE RU EN

Мянчук устанавіў сусветны рэкорд ва ўзняцці гіры

  • 4.07.2015, 11:51

Сяргей Мацкевіч узняў 16-кілаграмовую гіру 5465 разоў.

Такі вынік атлет паказаў за 3 гадзіны. Агульная вага, якую гіравік узняў за адведзены час, склала больш за 87 тысяч тон. Гіравы марафон адбыўся ў парку імя 60-годдзя Кастрычніка (Фрунзенскі раён). Як адзначыў Сяргей Мацкевіч, гэты рэкорд ён прысвяціў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і свайму дзядулю, які не вярнуўся з поля бою. Паспрабаваць свае сілы ва ўзняцці гіры вагой 24 кг маглі ўсе ахвочыя. Трое менчукоў, якія паказалі найлепшыя вынікі - 100, 80 і 34 разы, атрымалі прызы з рук Сяргея Мацкевіча, паведамляе «Минск-новости».

Знайсці забаву даспадобы ў парку імя 60-годдзя Кастрычніка маглі не толькі аматары спорту, але і ўсе жыхары Фрунзенскага раёна. Паджылыя сабраліся ля канцэртнай пляцоўкі. Малеча каталася на атракцыёнах. На інтэрактыўнай паляне казак можна было пагуляць з феяй, ліскай, выпіць кубачак гарбаты з Мальвінай і Бурацінам, сустрэць Бабу-Ягу ў хатцы на курыных ножках. У скверы на вул.Данілы Сердзіча таленты дэманстравалі падлеткі. Выставачная экспазіцыя пад голым небам сабрала не толькі карціны, намаляваныя на паперы, але і батык, вырабы з гліны. Сваё майстэрства паказалі таксама скейтбардысты ды гітарысты.

Апошнія навіны