BE RU EN

На вуліцы Кіева выходзіць новая патрульная паліцыя

  • 4.07.2015, 11:17

У Кіеве з сённяшняга дня патруляваць вуліцы будуць амаль дзве тысячы новых патрульных паліцыянтаў - новая Служба патрульнай паліцыі.

Асабовы склад патрульнай паліцыі будзе прыносіць прысягу а 11:00 на Сафійскай плошчы, дзе будуць прысутныя прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, міністр унутраных спраў Арсен Авакаў і паслы краін-партнёраў, паведамляе «Корреспондент».

Са слоў міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, патрульная паліцыя ў Кіеве будзе складацца, акрамя пешых і аўтамабільных патрулёў, з коннага патруля для паркавых зон і рачнога патруля ў юрысдыкцыі Кіева і Кіеўскай вобласці.

Узначальвае паліцыю Кіева 28-гадовы камандзір роты «Свіцязь», маёр Аляксандр Фацэвіч, які дагэтуль больш за 9 гадоў служыў ва УСУ ў дэсанце.

Апошнія навіны