BE RU EN

150 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў тунэль пад Ла-Маншам

  • 4.07.2015, 10:28

Сёння ўночы блізу 150 мігрантаў прарваліся праз агароджы Еўратунэля, які злучае Вялікабрытанію і Францыю, і знаходзіліся на платформах.

Рух пасажырскіх цягнікоў і цягнікоў, якія перавозяць аўтамабілі, быў прыпынены, перадае расейская служба BBC.

Як паведамілі ў кампаніі "Еўратунэль", апошнім часам такія выпадкі пачасціліся.

Паводле звестак прэфектуры дэпартамента Кале, цяпер на яго тэрыторыі знаходзіцца блізу 3 тысяч нелегалаў, збольшага з краін Афрыкі.

Апошнія навіны