BE RU EN

Земфіра разгарнула на сцэне ў Тбілісі ўкраінскі сцяг

  • 4.07.2015, 8:17

Расейская рок-выканаўца Земфіра ўзяла ўдзел у рок-фэсце Tbilisi Open Air 2015, які праходзіць у сталіцы Грузіі.

Выконваючы песню "Цікава, як ты там", спявачка ўзяла ў гледачоў сцяг Украіны, размахвала ім, пасля чаго павесіла яго на стойку мікрафона.

"Калі памяць не хібіць, то яна (Земфіра) дастала сцяг падчас песні: "Цікава, як ты там, буду думаць, што ў парадку", - напісаў адзін з гледачоў у Instagram.

Нагадаем, увесну Земфіра на знак падтрымкі ўкраінцаў выдаліла ўвесь змест са свайго сайта, пакінуўшы толькі песню гурта Океан Эльзи "Відпусти" ў сваім выкананні на ўкраінскай мове на адным з канцэртаў 2008 года.

Апошнія навіны