BE RU EN

Гідраметэацэнтр папярэджвае аб узмацненні спёкі

  • 4.07.2015, 8:13

Сіноптыкі папярэджваюць пра ўзмацненне спёкі найбліжэйшымі днямі.

У суботу, 4 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі тэмпература паветра дасягне плюс 30-32°С. У нядзелю і панядзелак спякота узмоцніцца: 5 ліпеня - да 34°С, 6-га – месцам на поўдні краіны да 35-36°С. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Гідраметцэнтры.

У Менску ў суботу максімальная тэмпература паветра складзе 30°С, а ў наступныя два дні падвысіцца да 31-33°С.

Апошнія навіны