BE RU EN

Замест Дацэнта ў Віцебску з'явяцца Баязлівец, Балбес і Бывалы

  • 31.07.2015, 19:25

На сцяне будынка трансфарматарнай падстанцыі каля дома №13 па вуліцы Смаленскай ў Віцебску з'явіцца новае графіці.

Замест зафарбаванага камунальнымі службамі партрэта Яўгена Лявонава ў ролі Дацэнта з'явяцца героі папулярных савецкіх кінакамедый Баязлівец, Балбес і Бывалы, пішуць «Беларускія навіны».

Як распавёў удзельнік стрыт-арт-каманды StreetSkills Ян Кузьмін, на гэты раз мастакі атрымалі згоду на стварэнне малюнка ад эксплуатуючай трансфарматарную будку арганізацыі і спадзяюцца, што вандалы не пашкодзяць іх новую карціну.

Цяпер у стрыт-арт-каманду StreetSkills уваходзяць два мастакі - Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін. Раней яны працавалі з камандай HoodGraff, аднак цяпер заняліся самастойнай творчасцю.

Іх першай самастойнай працай стаў партрэт Марка Шагала на вуліцы Суворава ў Віцебску.

Апошнія навіны