BE RU EN

Памочнік Пуціна прапанаваў перанесці пачатак навучальнага года

  • 31.07.2015, 17:37

Памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна Ігар Лявіцін прапанаваў перанесці пачатак навучальнага года ў школе.

У якасці прыкладу чыноўнік прывёў заходнееўрапейскія краіны, у якіх заняткі пачынаюцца 15-20 верасня, піша «Інтэрфакс».

«Чаму ўсім трэба ісці ў школу 1 верасня? Можна зрабіць навучальны год з 15 верасня. Гэта важнае пытанне для павелічэння турыстычнай плыні, - заявіў Ігар Лявіцін. - Аб'ектыўныя прычыны для ўжывання заходнееўрапейскага досведу ў Расеі ёсць. Значыць, можна зрабіць штосьці на ўзроўні заканадаўства».

Гэтую ініцыятыву ён плануе вынесці на Дзяржсавет, паведамляе РІА «Новости».

«З 25 жніўня да 1 верасня ўся краіна сядзіць у аэрапортах. Я на папярэдняй пасадзе калі быў, увесь час пытаўся - чаму нельга зрабіць «плывучы» пачатак навучальнага года?» - заявіў ён.

Адзіны пачатак навучальных заняткаў ва ўсіх школах СССР быў уведзены ў 1935 годзе пастановай Саўнаркаму. Цяпер 1 верасня ў Расеі з'яўляецца не толькі днём выхаду школьнікаў з канікул, але і дзяржаўным святам - Днём ведаў.

Апошнія навіны