BE RU EN

Даля Грыбаўскайтэ: Расея прадаўжае паводзіць сябе, як агрэсар

  • 31.07.2015, 16:46

Крэмль не хвалююць ні жыцці грамадзян Расеі, ні іхныя лёсы.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ мяркуе, што эканамічнае эмбарга, уведзенае Масквой летась, найбольш паўплывала на саму Расею - у краіне паменшыўся асартымент прадуктаў харчавання і выраслі кошты, піша "Росбалт".

"Расея сама наважыла не прапускаць на сваю тэрыторыю прадукты з Захаду і сама наважыла абдзяліць сваіх людзей. Гэта выклікала і рост коштаў, а таксама скарачэнне колькасці і асартыменту прадуктаў. Такі крок, калі Расея сама да сябе ўжыла санкцыі, якія не былі прапановай Захаду, сведчыць, што рэакцыя Расеі неадэкватная, і з'яўляецца наступствам яе ўласнай агрэсіўнай палітыкі", - сказала Даля Грыбаўскайтэ ў інтэрв'ю радыёстанцыі LRT.

На думку кіраўніцы літоўскай дзяржавы, заявы Масквы аб тым, што гэтыя санкцыі з'яўляюцца захадам у адказ для краін Еўразвязу - прапаганда. "Напраўду ад такіх санкцый пацярпела і пакутуе сама Расея і яе людзі, а не краіны Захаду", - сцвярджае прэзідэнт Літвы.

Яна адзначыла, што ўплыў расейскага эмбарга на Літву не вельмі вялікі. У той жа час Грыбаўскайтэ сцвярджае, што санкцыі Захаду ў дачыненні да Расеі сябе апраўдалі. "Расея была выкінутая з сустрэч Вялікай васьмёркі, найбліжэйшыя выканаўцы палітыкі Крамля - расейскія службовыя асобы, вайскоўцы, сепаратысты на Усходняй Украіне - не могуць ездзіць у Еўрапейскі звяз, іх рахункі ў банках замарожаныя", - нагадала прэзідэнт.

Яна дадала, што Расея прадаўжае "паводзіць сябе як агрэсар, якога не хвалююць ні жыцці людзей, ні іхныя лёсы".

Нагадаем, Расея забараніла ўвоз прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчых прадуктаў з краін ЕЗ і ЗША ў жніўні мінулага года.

Апошнія навіны