BE RU EN

Лукашэнка патрабуе ад Кабякова будаваць цяпліцы

  • 31.07.2015, 16:35

Дыктатар паставіў задачу ўраду пабудаваць у краіне столькі цяпліц, каб цалкам выключыць імпарт плодаагародніннай прадукцыі.

Адпаведнае даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў, наведваючы "Мінскую агароднінную фабрыку", піша БелТА.

"Давайце дамовімся так: будзем мы працаваць або не будзем, але за будучую пяцігодку пытанне аб цяпліцах трэба зняць! Трэба пабудаваць іх столькі і паводле самых сучасных тэхналогій, колькі нам трэба. За пяцігодку гэтае пытанне развяжам", - загадаў дыктатар. Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што гаворка не ідзе аб выключэнні канкурэнцыі.

"Калі гішпанцы хочуць у нас прадаць свой тавар, хай канкуруюць і прадаюць", - заявіў ён. На ягоную думку, Беларусь сама можа цалкам забяспечваць сябе цяплічнай прадукцыяй, імпарт жа павінен канкураваць з ёй, а не закрываць дзіркі рынку.

Пры гэтым, мяркуе дыктатар, асноўная колькасць цяпліц можна пабудаваць вакол Менска, бо менавіта ў сталіцы знаходзяцца асноўныя спажыўцы імпартнай гародніны.

Апошнія навіны