BE RU EN

ДАІшнікі ганяліся па Менску за парушальнікам на хуткасці 200 км/гадзіну

  • 31.07.2015, 15:10

ДАІ Партызанскага раёна Менска апублікавала відэа пераследу матацыкліста.

Пагоня пачалася на трасе М2 (Менск - Нацыянальны аэрапорт «Мінск»). Байкер на Suzuki спрабаваў збегчы ад ДАІ на вуліцах сталіцы, а пазней выехаў на шашу. Ягоная хуткасць дасягала 200 км/г.

Пераслед адбываўся раніцай, таму на дарогах было пуста.

Матацыкліста затрымалі на 21-м кіламетры трасы М2, недалёка ад Кургана Славы.

Апошнія навіны