BE RU EN

Ключавы сведка абвінавачання паводле справы Сянцова адмовіўся ад паказанняў

  • 31.07.2015, 14:41

Паводле справы рэжысёра Алега Сянцова суд дапытаў Генадзя Афанасьева. Ён зняпраўдзіў дачыненне ўкраінцаў да стварэння злачыннай супольнасці.

Суд прадаўжае разглядаць справу ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і крымчука Аляксандра Кольчанкі, якіх абвінавачваюць у арганізацыі тэрактаў у Крыме. Сёння прайшло чарговае пасяджэнне ў Паўночна-Каўказскім акруговым вайсковым судзе ў Растове, паведамляе «Радыё Свабода».

Сёння суд павінен быў дапытваць іншых фігурантаў паводле гэтай справы - Аляксея Чэрнія і Генадзя Афанасьева. Абодва мужчыны пагадзіліся на асаблівы парадак разгляду сваіх спраў і ўжо атрымалі па 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Аднак у зале суда з'явіўся толькі Афанасьеў, і пасля чытання паказанняў заявіў, што Сянцоў і Кольчанка недатычныя да злачынстваў.

«Свой удзел я прызнаю, але гэтых людзей там не было. Усе паказанні дадзеныя пад ціскам і прымусам (папярэднія паказанні Афанасьева паводле гэтай справы)», - заявіў абвінавачаны.

У адказ на словы Афанасьева Сянцоў і Кольчанка пачалі апладзіраваць.

Папярэдняе паседжанне прайшло ў Растове ў сераду, 29 ліпеня. Тады ў рэжыме відэаканферэнцыі суд дапытаў двух пацярпелых і іншых сведак.

Апошнія навіны