BE RU EN

Лукашэнка: Памідоры, агуркі і іншае...на гэтым ніхто не павінен нажывацца

  • 31.07.2015, 14:37

Дыктатар запатрабаваў разабрацца, чаму айчынныя гародніна і садавіна, трапляючы на прылаўкі крам, становяцца ў два разы даражэйшай.

Гэтую тэму Аляксандр Лукашэнка падняў 31 жніўня, наведваючы Менскую агароднінную фабрыку, піша БелТА.

«На гэтым ніхто не павінен нажывацца! - заявіў Лукашэнка і даручыў разабрацца з гэтым пытаннем і паведаміць яму аб выніках. - А то прыгожа: памідоры, агуркі і іншае...А кошты? Хто ў кішэню кладзе грошы за гэтую прыгажосць?»

Дыктатар паскардзіўся на замежную гародніну на беларускім рынку.

«Мы аддалі свае рынкі гішпанцам, галандцам, якія нас квасяць на кожным кроку, а самі прабіваемся ў Афрыку і Кітай. Гэта нармальна? Не. Развязвайце!» - запатрабаваў Лукашэнка.

Апошнія навіны