BE RU EN

«Жалезнага чалавека» не прапусцілі ў менскае метро

  • 31.07.2015, 14:16

Убачыўшы хлопца ў касцюме вядомага героя коміксаў і фільмаў, супрацоўніца метрапалітэна выклікала міліцыю.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач, які стаў сведкам інцыдэнту, што адбыўся ўчора ўвечары.

«Сёння а 21:00 на станцыі метро Малінаўка не пусцілі «Жалезнага чалавека». Узнікае пытанне, на падставе чаго работніца выклікала міліцыю. Вось такая вось вайна», - распавёў ён.

«Жалезны чалавек» - навукова-фантастычны баявік 2008, які распавядае пра прыгоды аднайменнага персанажа коміксаў кампаніі Marvel.

Апошнія навіны