BE RU EN

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Вашынгтоне

  • 31.07.2015, 11:58

Афіцыйная прычына - траўма правага пляча.

Зорка сусветнага тэнісу беларуска Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Вашынгтоне. Афіцыйная прычына - траўма правага пляча. Розыгрыш таксама прапусцяць Даніэла Гантухова (ВРВІ), Сара Эрані (траўма правага калена) і Танасэ Какінакіс (прычыны не ўдакладняюцца), піша «Прессбол».

Наступным у раскладзе беларускай тэнісісткі значыцца турнір Rogers Cup у Таронта, які стартуе 8 жніўня.

Апошнія навіны