BE RU EN

Андрэй Курэйчык паказаў фільм з Кулінковічам у галоўнай ролі

  • 31.07.2015, 10:07

Скончыліся здымкі і мантаж беларускага сіткома «Гараш».

Яны доўжыліся пяць дзён.

Першы паказ для сяброў адбыўся дома ў рэжысёра Андрэя Курэйчыка, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Галоўны герой, якога згуляе лідар гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч, затрымаўся ў постсавецкім часе. Ён - такая ж дзіўнае з'ява, як і жылы раён Шабаны, захраснуў паміж прамзонай і сметнікам, як і ўся краіна.

«Цікава стварыць, паказаць дарослага чалавека. Бо маладых герояў шмат, асабліва на расейскіх экранах, з нашай краіны людзі едуць туды працаваць. А вось дарослага героя дагэтуль няма», - казаў рэжысёр.

Асноўныя дзеянні праходзяць у гаражы на ўскраіне горада, але ў фільме таксама будуць і беларускія чыноўнікі, і моладзь.

Прагляд скончыўся бурным абмеркаваннем. Прэм'ера пройдзе ў верасні.

Апошнія навіны