BE RU EN

Суд над гарадзенскімі журналістамі адкладзены

  • 31.07.2015, 9:44

У судзе Ленінскага раёна ў Горадні наважылі, што міліцыя не сабрала дастаткова дакументаў для працэсу.

Паводле ліста, які прыйшоў гарадзенскім журналістам-фрылансерам Аляксандру Дзянісаву і Аляксандру Кіркевічу, іх справу перадалі назад супрацоўнікам МУС, так як тыя забыліся зрабіць запыт у Міністэрства юстыцыі аб наяўнасці ў журналістаў акрэдытацыі, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Такім чынам суддзя Казакевіч «гуляе ў справядлівасць», мяркуе праваабаронца Уладзімір Хільмановіч. Актывіст «Вясны» не ўважае, што тут варта шукаць нейкую перадвыбарчую «лібералізацыю».

«Суддзя Казакевіч добра вядомы гарадзенцам, - кажа Хільмановіч, - Менавіта ён судзіў людзей падчас маўклівых акцый у 2011-м, пасля судзіў журналістаў. Справа не спыненая, але адпраўлена на дапрацоўку: так суддзя перастрахоўваецца».

Супраць гарадзенскіх журналістаў ужо не першы раз заводзяць справы па ч.2 арт. 22.9 АК РБ «супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі». На гэты раз іх абвінавачваюць у «вырабе» культурнага матэрыялу, які з'явіўся ў эфіры «Белсата» 24 чэрвеня.

Апошнія навіны