BE RU EN

Грузія і ЗША дапамаглі прадухіліць тэракты на Алімпіядзе ў Сочы

  • 31.07.2015, 9:20

ЗША, Грузія і шэраг краін ЕЗ дапамаглі расейскім спецслужбам прадухіліць тэрарыстычныя атакі на аб'екты Алімпійскіх гульняў у Сочы.

Пра гэта заявіў у чацвер дырэктар ФСБ Расеі Аляксандр Бортнікаў, паведамляе «Интерфакс».

«Пры падрыхтоўцы і правядзенні Алімпіяды 2014 года нам удалося разам з нашымі партнёрамі з многіх дзяржаў свету, перш за ўсё Францыі, Нямеччыны, Аўстрыі, ЗША і Грузіі, прадухіліць шэраг тэрарыстычных нападаў на алімпійскія аб'екты, якія рыхтаваліся», - паведаміў ён.

Дырэктар ФСБ адзначыў, што з улікам будучага чэмпіянату свету ў футболе ў 2018 годзе на нарадзе на ініцыятыву расейскай дэлегацыі было прапанавана аднавіць дзейнасць рабочай групы замежных дзяржаў, якая раней функцыянавала пры забеспячэнні бяспекі Алімпіяды ў Сочы.

Апошнія навіны