BE RU EN

Беларускія праграмісты распрацавалі мабільнае прыкладанне па ПДР

  • 30.07.2015, 20:03

Дадатак SmartRoad закліканы інфармаваць юных удзельнікаў дарожнага руху аб правілах паводзін на дарозе.

Як паведамляе ўпраўленне Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, гэты сацыяльны праект будзе спрыяць навучанню дзяцей не толькі ў ролі пешахода, але і за рулём ровара, а таксама ў якасці пасажыра транспартнага сродку. У дадатку можна знайсці эксклюзіўную інфармацыю ад Дзяржаўтаінспекцыі, Беларускага клуба аўтамотатурызма, Палаца дзяцей і моладзі, даведацца пра акцыі і мерапрыемствы для дзяцей прысвечаныя бяспецы дарожнага руху, паведамляе БелаПАН.

У ДАІ паведамілі, што апошнім часам колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей у сталіцы скарацілася. Так, з пачатку года іх адбылося 25, гэта на 6 менш у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

У Менску актыўна ўкараняюцца новыя спосабы і метады працы з дзецьмі. Так, інспектары ДАІ праводзяць лекцыі бяспекі дарожнага руху па скайпе, і распрацаваны дадатак - гэта яшчэ адзін спосаб працы з мэтавай аўдыторыяй, улічваючы, што дзеці ўсё часцей выкарыстоўваюць смартфоны.

Мабільнае прыкладанне даступна для запампоўкі бясплатнае для смартфонаў сістэмы Андроід.

Апошнія навіны