BE RU EN

Рассельгаснагляд забараніў увоз з Беларусі 19 тон польскіх памідораў

  • 30.07.2015, 18:34

Груз масай больш за 19 тон накіроўваўся ў Казахстан у суправаджэнні рээкспартнага фітасанітарнага сертыфіката Рэспублікі Беларусь.

Кіраванне Рассельгаснагляду ў Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла транзіт па тэрыторыі Расеі звыш 19 тон расліннай прадукцыі, піша БелаПАН.

Як паведамляе памочнік начальніка ўпраўлення Святлана Земчанкова, у пункце «Чырвоная Горка» на аўтадарозе М1 Масква - Менск 29 ліпеня пры правядзенні каранціннага фітасанітарнага кантролю быў забаронены транзіт польскіх таматаў.

Прычынай забароны з'явілася парушэнне правілаў транзіту па тэрыторыі Расеі забароненай да ўвозу падкаранціннай прадукцыі.

Апошнія навіны