BE RU EN

Вялікая Брытанія прапанавала стварыць трыбунал аб «Боінгу» ў абыход Рады бяспекі ААН

  • 30.07.2015, 13:13

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран заклікаў сусветную супольнасць разгледзець альтэрнатыўныя варыянты стварэння трыбунала.

Пра гэта паведамляе расейская служба BBC.

«Правасуддзе павінна перамагчы. Давайце не будзем забываць: на гэтым рэйсе загінулі брытанцы. Сотні іншых людзей загінулі на гэтым рэйсе. Мы не можам дазволіць адной краіне стаць на шляху правасуддзя і пошуку праўды. Калі мы не можам заснаваць трыбунал праз ААН, то мы павінны разгледзець альтэрнатыўныя шляхі», - сказаў кіраўнік брытанскага ўрада.

Расейскае Міністэрства замежных спраў таксама апублікавала заяву, у якой патлумачыла галасаванне ў Радзе бяспекі ААН аб «Боінгу».

«Расейская Федэрацыя, якая ўсяляк імкнулася прадухіліць раскол у РБ ААН і перавесці пытанне ў канструктыўнае рэчышча, не палічыла магчымым прапусціць навязваць Радзе бяспекі палітызаваную пастанову, прагаласаваўшы супраць яе», - заявілі ў МЗС РФ.

Нагадаем, Расея 29 ліпеня на пасяджэнні Рады бяспекі ААН ужыла вета да рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала ў расследаванні катастрофы самалёта «малайзійскіх авіяліній» «Боінг-777» рэйса MH17 над тэрыторыяй Украіны 17 ліпеня 2014 і гібелі 298 чалавек.

Пасля галасавання міністр замежных спраў Нідэрландаў Берт Кундэрс заявіў, што Нідэрланды, Малайзія, Аўстралія, Бельгія і Украіна прадоўжаць пошукі механізмаў для прыцягнення да адказнасці тых, хто збіў «Боінг».

Апошнія навіны