BE RU EN

Прадстаўнік Расеі ў ААН Чуркін: Спадзяемся на беспакаранасць тых, хто збіў «Боінг»

  • 30.07.2015, 8:14

Сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін апынуўся ў эпіцэнтры скандалу на пасяджэнні Рады бяспекі, што прайшло ўчора.

На заканчэнне свайго выступу (на відэа - 01:50) з выпадамі ў адрас кіраўніка МЗС Украіны Паўла Клімкіна расейскі дыпламат выказаў надзею, што вінаватыя ў гібелі 298 чалавек рэйса МН17 не панясуць адказнасці, піша "Лiга.нет".

«Будзем спадзявацца, што следства разбярэцца, і беспакаранасць будзе і ў дачыненні да тых, хто збіваў самалёт, і тых, хто яго накіроўваў у зону вайсковых дзеянняў», - заявіў Віталь Чуркін.

Нагадаем, раней у сваіх выступах на пасяджэнні Рады бяспекі ААН дыпламаты абвінавачвалі Крэмль у нежаданні ствараць трыбунал праз магчымую датычнасці Масквы і баевікоў і наймітаў, якія ёй падтрымліваюцца, да тэракту супраць «Боінга» ў Данбасе.

РФ на паседжанні Рады Бяспекі ААН наклала вета на рэзалюцыю ў стварэнні міжнароднага трыбунала ў расследаванні паводле факта збівання самалёта малайзійскіх авіяліній MH17 над тэрыторыяй Украіны ў ліпені 2014 года.

Апошнія навіны