BE RU EN

Hubble даслаў здымак экстрэмальна гарачай галактыкі з рэдкімі зоркамі

  • 3.07.2015, 19:39

Зоркі Вольфа-Рае зырчэйшыя за Сонца ад тысячы да мільёнаў разоў.

NASA атрымала ад касмічнага тэлескопа Hubble фатаграфію галактыкі SBS 1415+437 (таксама званай SDSS CGB 12067.1), якая складаецца з зорак Вольфа-Рае. Гэтыя светачы нашмат цяжэйшыя і зырчэйшыя за Сонца, піша korrespondent.net.

Галактыка SBS 1415+437 знаходзіцца на адлегласці 45 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор'і Валапаса. Зоркі Вольфа-Рае, што ў вялікай колькасці змяшчаюцца ў ёй, прыкладна да 20 разоў цяжэйшыя за Сонца, а адну сонечную масу яны могуць страціць за сто тысяч гадоў.

Тэмпература на паверхні зоркі Вольфа-Рае перасягае такую ў Сонца да 40 разоў, а яе зыркасць - ад тысячы да мільёнаў разоў.

Час існавання зорак Вольфа-Рае абмежаваны некалькімі сотнямі тысяч гадоў, што робяць іх параўнальна рэдкімі аб'ектамі для назіранняў. Тым больш дзіўнае, са слоў астраномаў, выяўленне вялікай колькасці такіх зорак у адной галактыцы.

Апошнія навіны