BE RU EN

На Партызанскім праспекце аўтамабіль загарэўся на хаду

  • 3.07.2015, 17:58

На Партызанскім праспекце каля дома №77 падчас руху загарэўся аўтамабіль Volvo.

Як паведаміў «Мінск-Навіны» прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі, пажарнікі аператыўна прыбылі на месца здарэння і патушылі аўтамабіль. У выніку ўзгарання значна пашкоджаны корпус самахода.

Пацярпелых няма. Як мяркуецца, прычына пажару - кароткае замыканне ў каробцы перадач.

Фота Таццяны Есаулавай
Фота Таццяны Есаулавай
Фота Таццяны Есаулавай
Фота Таццяны Есаулавай

Апошнія навіны