BE RU EN

На поўдні Расеі ўпаў знішчальнік МіГ-29

  • 3.07.2015, 16:06

У Кушчэўскім раёне Краснадарскага краю ўпаў знішчальнік МіГ-29.

Паводле папярэдняй інфармацыі, лётчыку ўдалося катапультавацца, ён не пацярпеў, паведамляе BBC.

Знішчальнік пры падзенні выбухнуў і быў цалкам разбураны, аднак у раёне падзення ніхто не пацярпеў.

Паводле звестак РІА "Новости", інцыдэнт адбыўся яшчэ ў чацвер улзень, аднак афіцыйнага пацверджання не паступала. Паведамляецца, што пілот выконваў навучальны палёт.

4 чэрвеня расейскія вайскова-паветраныя сілы пазбавіліся адразу двух самалётаў найноўшай мадыфікацыі - цалкам знішчаны быў самалёт МіГ-29 і моцна пацярпеў у выніку аварыйнай пасадкі бамбавік Су-34.

Апошнія навіны