BE RU EN

Спікер МЗС Польшчы можа стаць амбасадарам у Украіне

  • 3.07.2015, 14:55

Кандыдатам на пасаду пасла Польшчы ва Украіне стаў прадстаўнік МЗС Марцін Вайцяхоўскі.

Пра гэта паведамляе Gazeta.pl са спасылкай на сакратарыят камісіі замежных спраў Сейма, піша «Еўрапейская праўда».

Акрамя таго, МЗС Польшчы вызначылася з кандыдатурамі на амбасадараў у Грэцыі, Казахстане і Пакістане. Кандыдатуры будуць выстаўлены на галасаванне ў сераду, 8 ліпеня.

Марцін Вайцяхоўскі выконвае функцыі прэс-сакратара польскага МЗС з верасня 2013 года. Акрамя таго, ён быў карэспандэнтам Gazeta Wyborcza ў Кіеве і Маскве, таксама пісаў артыкулы на тэматыку украінска-польскіх адносін, у прыватнасці, у часы Другой сусветнай вайны. У 2010 годзе ён стаў лаўрэатам прэміі Польска-ўкраінскага прымірэння.

Варта адзначыць, што цяперашні пасол Польшчы ва Украіне выконвае ўсе функцыі досыць доўгі тэрмін - з 2011 года.

Апошнія навіны