BE RU EN

Супрацоўніцтва з ФСБ у Расеі залічаць у працоўны стаж

  • 3.07.2015, 14:35

У Расеі прынялі закон, згодна з якім таемнае супрацоўніцтва са спецслужбамі будзе залічвацца грамадзянам у працоўны стаж.

Дакумент ужо апублікаваны ў "Расейскай газеце". Выданне ўдакладняе, што стаж будзе налічвацца інфарматарам, якія афіцыйна ўклалі са спецслужбамі сакрэтную дамову аб супрацоўніцтве, але засталіся па-за штатам, паведамляе расейская служба BBC.

Новы закон дазволіць інфарматарам спецслужбаў прэтэндаваць на пенсію, бо ўвесь тэрмін супрацоўніцтва будзе залічвацца ў страхавы стаж, а ўсе патрэбныя звесткі будуць перадавацца ў пенсійны фонд.

Цяпер у спецслужбах шырока распаўсюджаная практыка выкарыстання інфарматараў, аднак у адрозненне ад штатных супрацоўнікаў яны не атрымлівалі афіцыйны заробак і не маглі разлічваць на пенсію.

Апошнія навіны