BE RU EN

Луцэнка падаў у адстаўку з пасады кіраўніка фракцыі Парашэнкі

  • 3.07.2015, 11:37

Народны дэпутат Юрый Луцэнка напісаў заяву аб адстаўцы з пасады кіраўніка фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла прэс-сакратарка палітыка Ларыса Сарган.

«Народны дэпутат Юрый Луцэнка напісаў заяву аб адстаўцы з пасады кіраўніка парламенцкай фракцыі палітычнай партыі «Блок Пятра Парашэнкі», - сказана ў паведамленні.

Пра прычыны такой раптоўнай пастановы прэс-служба палітыка і сам Луцэнка пакуль нічога не паведамляў.

Апошнія навіны