BE RU EN

Украіна экспартавала рэкордныя аб'ёмы збожжа

  • 3.07.2015, 11:17

Экспарт пшаніцы склаў 11,2 млн тон.

Украіна, паводле папярэдніх звестак, экспартавалі рэкордныя 34,8 млн тон збожжа паводле вынікаў мінулага маркетынгавага года (ліпень 2014 года - чэрвень 2015 года). Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны.

Экспарт пшаніцы склаў 11,2 млн тон, кукурузы – 18,8 млн тон, ячменю - 4,5 млн тон, іншых збожжавых - 0,3 млн тон, піша "Лiга.нет".

Нагадаем, экспарт збожжавых з Украіны ў 2013/2014 маркетынгавым годзе склаў 32,4 млн тон.

Апошнія навіны