BE RU EN

Пажар пад Чарнобылем: чатыры тарфянішчы гараць дагэтуль

  • 3.07.2015, 10:05

Ратавальнікі чацвёртыя суткі прадаўжаюць змагацца з наступствамі ўзгарання сухой травы і чароту ў «Чарнобыльскай пушчы».

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржаўнай службе Украіны ў надзвычайных сітуацыях.

«Паводле стану на 07:00 3 ліпеня сітуацыя кантралюемая. Ліквідаваныя 3 ачагі тарфяных пажараў. Прадаўжаецца тушэнне 4 лакалізаваных ачагоў торфу», - гаворыцца ў паведамленні.

Для тушэння пажару задзейнічаныя 152 чалавекі і 24 адзінкі тэхнікі, у тым ліку ад ДСНС 18 адзінак тэхнікі і 133 чалавекі асабовага складу. На месцы здарэння разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група Галоўнай управы ўстановы ў Кіеўскай вобласці.

Нагадаем, 29 чэрвеня пад вечар на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» ў зоне адчужэння і абавязковага адсялення ў раёне сяла Каўшылаўка і пасёлку гарадскога тыпу Палескае ў пойме ракі Вуж узнікла ўзгаранне сухой травы і чароту, якое распаўсюдзілася асобнымі агменямі на плошчы блізу 130 га.

1 ліпеня пажар у Чарнобыльскай зоне лакалізавалі.

Апошнія навіны