BE RU EN

Бацька Эмі Уайнхаўс здыме альтэрнатыўны фільм пра спявачку

  • 3.07.2015, 9:58

Бацька памерлай спявачкі Эмі Уайнхаус і яе экс-бойфрэнд рэжысёр Рэг Трэвіс здымуць дакументальны фільм пра яе.

Мітч Уайнхаўс наважыў зняць свой фільм пра дачку, бо не задаволены дакументальнай стужкай «Эмі» Асіфа Кападзія, якая выходзіць на сусветныя экраны ў гэты ўікэнд, а ў Расеі - у верасні. Паводле крыніцы выдання The Mirror, «Мітч і Рэг збіраюцца выправіць усе недакладнасці і недарэчнасці, дапушчаныя Кападзія», піша gazeta.ru.

Раней у інтэрв'ю The Guardian бацька загінулай ад атручвання алкаголем у 2011 годзе спявачкі выказваў сваю незадаволенасць фільмам Кападзія. «Аўтарам павінна быць сорамна. Вы маглі зрабіць шыкоўнае кіно, а зрабілі гэта», - казаў ён.

Раней паведамлялася, што кіраўнік гуказапісвальнага лэйбла Universal Music у Брытаніі знішчыў усе дэмазапісы Уайнхаўс, каб спыніць магчымасць выпуску пасмяротных альбомаў.

Апошнія навіны