BE RU EN

Лукашэнка: Беларусь здзейсніла вельмі магутны рывок у сваім развіцці

  • 3.07.2015, 9:53

Дыктатар павіншаваў беларусаў з прыдуманым ім самім «днём незалежнасці».

Тэкст звароту Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіла ягоная прэс-служба.

«Гэта свята па праве з'яўляецца самым дарагім у жыцці нашага народа, выклікае найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Радзімы і верыць у яе годную будучыню, - гаворыцца ў ім. - У пасляваенныя гады, нягледзячы на вялікія людскія страты, матэрыяльныя цяжкасці і разбурэнні, з руін і попелу была адноўленая народная гаспадарка. За гістарычна кароткі тэрмін Беларусь здзейсніла вельмі магутны рывок у сваім развіцці, увасобіўшы ў жыццё мару многіх пакаленняў аб стварэнні суверэннай і незалежнай дзяржавы».

Пастанова аб святкаванні «дня незалежнасці» 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, была прынятая падчас другога рэферэндуму, праведзенага Лукашэнкам у 1996 годзе. Многія дзяржавы і міжнародныя органы, уключаючы АБСЕ, Раду Еўропы і Еўрапейскі Звяз, афіцыйна не прызналі яго вынікі і абвясцілі іх незаконнымі з прычыны таго, што галасаванне праводзілася з сур'ёзнымі працэдурнымі парушэннямі.

Апошнія навіны