BE RU EN

Нацыянальныя каманды Расеі ў баскетболе адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў

  • 29.07.2015, 16:04

Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) праінфармавала Расейскую федэрацыю баскетбола (РФБ) аб адхіленні ўсіх нацыянальных каманд Расеі ад міжнародных спаборніцтваў.

Пра гэта сайту Lenta.ru паведаміла крыніца ў РФБ.

Прычынай такой пастановы сталі шматлікія скандалы ў федэрацыі, а таксама прызначэнне пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі.

Дыскваліфікацыя не закране жаночай нацыянальнай каманды Расеі ва ўзросце да 18 гадоў, якая 30 ліпеня пачне выступленне на чэмпіянаце Еўропы ў Славеніі. Астатнія расейскія нацыянальныя каманды - мужчынская і жаночая каманды да 16 гадоў, а таксама асноўная мужчынская каманда - адхіленыя ад кантынентальных турніраў. Аб дакладных тэрмінах дыскваліфікацыі расейскіх каманд пакуль нічога не вядома.

У канцы чэрвеня гэтага года адразу пасля сканчэння кар'еры пра гатоўнасць узначаліць РФБ заявіў былы баскетбаліст ЦСКА і нацыянальнай каманды Расеі Андрэй Кірыленка.

18 чэрвеня Хамоўнічы суд Масквы абавязаў РФБ цягам 60 дзён правесці канферэнцыю, у парадак дня якой будуць уключаныя выбары прэзідэнта і выканкама арганізацыі. Раней пазоўнік у асобе Федэрацыі баскетбола Пермскага краю (ФБПК) прасіў суд прызнаць несапраўднымі ўсе пастановы пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі арганізацыі, якая адбылася 2 жніўні 2013 года, акрамя абрання прэзідэнтам арганізацыі Юліі Анікеевай, якое яшчэ да гэтага было прызнанае несапраўдным Прэсненскім судом сталіцы.

Апошнія навіны